НЕ ПОКИДАЙ...
Падае снег наўскось І памірае на вуснах. Сёння гартае зіма Першы том завірух. Толькі не адыходзь!.. Не прамаўчу. Не скаруся. Каб затрымаць цябе, Не дастаткова рук. З сэрца нітку цягну. Часу цяжкія кросны Выткуць каханне маё Ў доўгі й светлы ручнік. Як я прасіла агню – Сэрца наросхрыст, Але ад сцюжы звяло Плечы аднолькавых кніг. Раны загоенай след Будзе закрэслены снегам. Лёгка сляпою быць – А я відушчай была. Ты – закахацца не ўмеў, Я – пакідаць не ўмела. Снег нашых спрэчак нямых – Пырскі пабітага шкла. Толькі не падыходзь!.. Звычкі-зімы баюся, Ды, адпусціўшы цябе, Рукі ўслед цягну. Падае снег наўскось І памірае на вуснах. Сёння гартае зіма Першы том завірух. |
наўскось – наискосок вусны – губы, уста гартаць – листать завіруха – метель адыходзіць – уходить скарыцца – покориться дастаткова – достаточно кросны – ручной ткацкий станок каханне – любовь ручнік – полотенце, тут как символ долгого, непрерывного чувства наросхрыст – нараспашку але – но аднолькавы – одинаковый загоены – залеченный, заживший закрэсліць – зачеркнуть відушчы – зрячий закахацца – влюбиться спрэчка – спор, ссора пырскі – брызги шкло – стекло падыходзіць – подходить звычка – привычка |
Не хачу сварыцца, не хачу! – Трэці тыдзень моўчкі дажываем. Я ізноў лічу свае трамваі – Я тваіх мелодый не лічу. Гэта – дзень пачаткаў для душы, Толькі я стамілася дачасна. Час – у кніжнае не верыць шчасце, Час – сваё няшчасце варушыць. Той, чыйго аблічча не ўгадаць, Той, чыіх яшчэ не чула крокаў, Падаецца мне такім далёкім, Што ахвотней верыцца – у нас... Не хачу сварыцца, не хачу! – Трэці тыдзень моўчкі дажываем. |
тыдзень – неделя моўчкі – молча лічыць – считать пачатак – начало стаміцца – устать дачасна – до времени, намного раньше час – время варушыць – ворошить аблічча – облик, лицо чуць – слышать крок – шаг падаецца – кажется ахвотней – охотнее |
Яны стаялі ля акна. Ён абдымаў яе за плечы. І думалася, будзе вечна Завеіць за акном зіма. Ён не шаптаў гарачых слоў, Ён і не думаў пра каханне. Але гарачым дакрананнем Шкло апякла яе далонь. Яно надтаяла ледзь-ледзь. Ён, верны сваёй звычцы сцюжнай, На сэрца цяжка занядужаў, Як толькі пачало цяплець. Яна стаяла ля акна. Студзіла адзінота плечы. Сышоў ён, хворы невылечна, А за акном была вясна... |
абдымаць – обнимать завеіць – метелить дакрананне – прикосновение апячы – обжечь далонь – ладонь ледзь – чуть адзінота – одиночество хворы – больной невылечна – неизлечимо |
(с) Вольга Базылёва. |